Пасля публікацыі ў раённай газеце артыкула, прысвечанага нашаму земляку, літаратуразнаўцу М.І.Прашковічу, у рабочую групу звярнулася ўраджэнка Бярэзіншчыны Тамара Рыгораўна Несцяровіч і прапанавала перадаць у фонд будучага раённага музея экспанаты, звязаныя з роднай сястрой вядомага даследчыка літаратуры Лідзіяй Іванаўнай Прашковіч, кандыдатам філалагічных навук, выкладчыцай Мазырскага педуніверсітэта.
Т.Р.Несцяровіч - былая студэнтка названай навучальнай установы, добра памятае цудоўную выкладчыцу Лідзію Іванаўну. Аддаючы нашай зямлячкі даніну павагі, яна штогод разам з іншымі выпускнікамі наведвае могілкі, дзе пахавана настаўніца. Акрамя таго, Тамара Рыгораўна падтрымлівае цесныя сувязі з яе прыёмнай дачкой.
Праз некалькі месяцаў пасля перамоў пытанне аб перадачы каштоўнага матэрыялу ў фонд раённага музея вырашана канчаткова. Зараз фотаздымкі, узнагароды, дакументы, кнігі праходзяць навуковую апрацоўку, пашпартызацыю.
Несумненна, гэты дар - бясцэнны, а перададзеныя экспанаты зоймуць асаблівае месца ў будучай зале, прысвечанай жыццю і дзейнасці знакамітых землякоў Бярэзіншчыны.
|