Рашэннем Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта ад 8 мая 2013 года № 570 пры аддзеле культуры Бярэзінскага райвыканкама з 1 чэрвеня 2013 года адкрыта рабочая група па стварэнні Бярэзінскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Штат групы: дырэктар і галоўны захавальнік фондаў.
Дырэктарам рабочай групы прызначана Алена Якаўлеўна Ждановіч. Па адукацыі - настаўнік беларускай і рускай моў і літаратуры, паспяхова скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова (2002 г.), аспірантуру па спецыяльнасці "беларуская літаратура" пры названай установе (2006 г.), некалькі гадоў працавала ў галіне культуры, у прыватнасці, старшым навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, мае шэраг навуковых публікацый у часопісах Беларусі, Расіі, Украіны (з канца лютага 2014 г. да пачатку мая 2017 г. знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку).
З сакавіка 2014 г. па май 2017 г. на пасадзе дырэктара Лабковіч Марына Рыгораўна, зараз навуковы супрацоўнік рабочай групы. Доўгі час да выхаду на ільготную пенсію працавала настаўнікам гісторыі Бярэзінскай дзяржаўнай гімназіі.
Галоўны захавальнік фондаў - Алена Пятроўна Казлова. Мае вышэйшую бібліятэчную адукацыю. Стаж работы ў культуры - 15 гадоў.
Пазаштатны супрацоўнік групы - вядомы бярэзінскі краязнаўца Ігар Леанідавіч Жукоўскі. Будаўнік па спецыяльнасці, усё сваё жыццё прысвяціў нястомнаму пошуку і збору экспанатаў, прадметаў музейнага значэння, даследаванню гісторыка-краязнаўчых матэрыялаў, мае шматлікую колькасць публікацый, прысвечаных гісторыі роднага краю.
Рабочая група размешчана па адрасе:
Мінская вобл., г. Беразіно, вул. Маладзёжная, 5.
Кантактныя тэлефоны:
5-74-39,
5-54-34 (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі),
8-029-6772896 (А.Я. Ждановіч).