9 мая 2014 г. у будынку будучага музея адкрыта зала воінскай славы, у якой разгорнута выстава "Воінскі подзвіг продкаў: ад Георгіеўскіх кавалераў да кавалераў ордэна Славы". Яна прымеркавана да 100-годдзя з пачатку першай сусветнай вайны і святкавання 70-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наведвальнікі выставы змогуць даведацца пра гісторыю ўзнікнення ўзнагарод: Георгіеўскіх крыжоў і ордэна Славы; пра герояў дзвюх войнаў -ураджэнцаў і жыхароў Бярэзіншчыны, якія мужна абаранялі Радзіму і атрымалі за геройскі ўчынак на вайне ганаровыя ўзнагароды. Акрамя гэтага, тут прадстаўлены каштоўныя фотаздымкі, рэчы ваенных часоў.
|