сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | Кантакты | Регистрация | Вход
 
Пятница, 29.03.2024, 11:04
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу
   Рашэннем Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта ад 8 мая 2013 года № 570 пры аддзеле культуры Бярэзінскага райвыканкама з 1 чэрвеня 2013 года адкрыта рабочая група па стварэнні Бярэзінскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.  Штат групы: дырэктар і галоўны захавальнік фондаў.
   Дырэктарам рабочай групы прызначана Алена Якаўлеўна Ждановіч. Па адукацыі - настаўнік беларускай і рускай моў і літаратуры, паспяхова скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова (2002 г.), аспірантуру па спецыяльнасці "беларуская літаратура" пры названай установе (2006 г.), некалькі гадоў працавала ў галіне культуры, у прыватнасці, старшым навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, мае шэраг навуковых публікацый у часопісах Беларусі, Расіі, Украіны (з канца лютага 2014 г. да пачатку мая 2017 г. знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку).
  З сакавіка 2014 г. па май 2017 г. на пасадзе дырэктара Лабковіч Марына Рыгораўна, зараз навуковы супрацоўнік рабочай групы. Доўгі час да выхаду на ільготную пенсію працавала настаўнікам гісторыі Бярэзінскай дзяржаўнай гімназіі.
    Галоўны захавальнік фондаў - Алена Пятроўна Казлова. Мае вышэйшую бібліятэчную адукацыю. Стаж работы ў культуры - 15 гадоў.
  Пазаштатны супрацоўнік групы - вядомы бярэзінскі краязнаўца Ігар Леанідавіч Жукоўскі. Будаўнік па спецыяльнасці, усё сваё жыццё прысвяціў нястомнаму пошуку і збору экспанатаў, прадметаў музейнага значэння, даследаванню гісторыка-краязнаўчых матэрыялаў, мае шматлікую колькасць публікацый, прысвечаных гісторыі роднага краю.
     Рабочая група размешчана па адрасе:
    Мінская вобл., г. Беразіно, вул. Маладзёжная, 5. 
     Кантактныя тэлефоны: 
     5-74-39,
     5-54-34 (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), 
    8-029-6772896 (А.Я. Ждановіч).
 
 
Календар
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz