сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | Каталог статей | Регистрация | Вход
 
Пятница, 03.05.2024, 15:09
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу
Категорії розділу
Чытайце тут. [18]
Глядзіце тут. [5]
Главная » Статьи » Чытайце тут.

Раённы друк

ЖЫВАЯ ПАМЯЦЬ МІНУЛЫХ ЧАСОЎ

Пасля публікацыі ў раённай газеце артыкула "Створым музей разам” у рабочую групу патэлефанавала жыхарка Беразіно Соф’я Пятроўна Стасевіч. Яна першая адгукнулася на нашу просьбу перадаць у фонд будучага гісторыка-краязнаўчага музея некаторыя экспанаты. Этнаграфічны раздзел хутка ўпрыгожыць падузорнік – тканіна, аздобленая карункамізробленымі самой Софяй Пятроўнай, знойдуць сваё месца i асабістыя рэчы яе мужа.

Самыя хвалюючыя сэрца матэрыялы – сямейныя фотаздымкі. Углядаешся ў маладыя, прыгожыя, адкрытыя твары родных братоў Соф’і Пятроўны i ледзь стрымліваеш слёзы. Mixaiл, Іван i Сцяпан Бародзічы загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сцяпан толькі закончыў вучобу ў Полацкім стралкова-кулямётным вучылішчы, на лета збіраўся да родных у адпачынак, але не паспеў нават развітацца: пачалася вайна, i дзве яго фотакарткі, зробленыя восенню 1940 года, – захоўваюцца замест памяці пра апошнюю сустрэчу i развітанне, якіх не было. Маленькія пажаўцелыя лісткі паперы "пахавальнай” скупа паведамляюць: старшы лейтэнант Сцяпан Пятровіч Бародзіч забіты 30 жніўня 1942 года; 6 лістапада 1943 года загінуў у бai лэйтэнант Міхаіл Пятровіч Бародзіч, графа "месца пахавання” не запоўнена. Апошняе месца прытулку старэйшага брата Івана ў Магілёве: яму партызану разам з іншымі народнымі мсціўцамі, схопленымі ў палон, загадалі капаць яму, затым расстралялі.

Не пашкадаваў лёс i яе бацьку, Пятра Андрэевіча Бародзіча, 1882 года нараджэння, праз усё жыццё якога прайшла вайна. На фотаздымку ён у форме царскай арміі. Але жудасная смерць знайшла яго ў гады Другой сусветнай. Паліцаі спалілі яго ў роднай хаце ў вёсцы Журавок.

Соф’я Пятроўна хвалюецца: ці можна, каб у музеі былі фотаздымкі нябожчыкаў? Стараюся растлумачыць, што праца музейшчыка якраз i заключаецца ў магчымасці надаць старым фотакарткам другое жыццё, быццам ажывіць, выклікаць з небыцця людзей, якіх даўно няма, каб нашчадкі ведалі i помнілі, што за

імёнамі, датамі жыцця i смерці, ёсць канкрэтныя людзі, са сваім непаўторным абліччам, сваімі марамі, якія глядзяць не проста на нас, а ў вечнасць. Захаваў i прадставіў у будучых экспазіцыях дакументы розных часоў, прадметы cівой даўніны – гэта значыць не згубіў гістарычную памяць, захаваць традыцыі пераемнасці культуры, ведаў пра сваю радзіму.

Папоўніўся фонд будучага музея i асабістымі фотаздымкамі Соф’і Пятроўны. Сціпла паказала яна апошні свой фотаздымак, зроблены нядаўна: прыветлівая, не згубіўшая аптымізму жанчына з яснымі блакітнымі вачыма са шматлікімі ўзнагародамі, атрыманымі за ўдзел у партызанскай барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А вось яна на фотаздымку, зробленым каля 40 гадоў таму: прыгожая i маладая, са шчырай усмешкай.

Выказваем вялікую ўдзячнасць Соф’і Пятроўне Стасевіч за прадастаўленыя матэрыялы i нагадваем: прыняць удзел у раённай акцыі "Створым музей разам, альбо Скарбы з гарышча” можа кожны жадаючы. Для таго, каб перадаць дакументы i рэчы ў фонд будучага музея, трэба патэлефанаваць: 5-54-34 (аддзел ідэалагічнай работы, культуры i па справах моладзі), 8-029-5527788 (І.Л. Жукоўскі), 8-029-6772896 (А.Я. Ждановіч).

Алена ЖДАНОВІЧ,

дырэктар рабочай групы па стварэнні гісторыка-краязнаўчага музея.

Категория: Чытайце тут. | Добавил: muzei-berazino (23.10.2013)
Просмотров: 555
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz