сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | Каталог статей | Регистрация | Вход
 
Четверг, 16.05.2024, 15:17
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу
Категорії розділу
Чытайце тут. [18]
Глядзіце тут. [5]
Главная » Статьи » Чытайце тут.

Раённы друк

СТВОРЫМ МУЗЕЙ РАЗАМ

06.09.2013, 10:24; Рубрика: Акцыя, Падзея    

 

З нядаўняга часу, дзякуючы намаганням начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама Г.А. Сакалоўскай, галоўнага спецыяліста па культуры Н.М. Маеўскай, адкрыта рабочая група па стварэнні гісторыка-краязнаўчага музея ў нашым горадзе. За апошнія 10-15 гадоў размова пра неабходнасць музея ўзнікала неаднойчы. Нястомны краязнаўца, улюбёны ў гісторыю роднага краю Ігар Леанідавіч Жукоўскі, доўгія гады збірае экспанаты, назапашвае цікавыя матэрыялы, працуе над артыкуламі.

Напрыканцы жніўня скарбонка будучага музея папоўнілася чарговымі прадметамі даўніны. Ганна Васільеўна Цэдрык і яе матуля Марыя Данілаўна з вёскі Міластава падарылі шэраг цікавых экспанатаў. Сярод іх: саматканыя посцілкі, пастка на пацукоў і тхара, люлька, абручнік – спецыяльны інструмент для падцягвання абручоў пры вырабе бочкі. Гэтыя і іншыя экспанаты сталі асновай для стварэння выставы "Родная хата дзівосамі багата”, убачыць якую можна ў будынку былых пачатковых класаў гімназіі (вул. Маладзёжная, 5). Першымі яе наведвальнікамі сталі школьнікі 9-х класаў гімназіі, для якіх першы ўрок новага навучальнага года прайшоў у пакоі-музеі драўлянай лыжкі.

Праца па стварэнні музея і будучых экспазіцый каласальная. Далейшае камплектаванне фонду, навуковае апісанне прадметаў, рамонт будынка, выпрацоўка навуковай канцэпцыі і тэматычнай структуры музея, афармленне экспазіцыйных залаў – справа не аднаго дня. Але за яе адважыліся ўзяцца, бо сёння, як і раней, многія добра разумеюць, што музей у раёне – гэта паказчык культурнага развіцця рэгіёна, магчымасць актыўнага ўздзеяння на светапогляд падрастаючага пакалення, выхавання ў бярэзінцаў пачуцця шчымлівага гонару за родны куточак, багаты на адметныя гістарычныя падзеі і цікавых людзей.

imgСтварэнне музея патрабуе значных грашовых выдаткаў, напружання сіл і, канечне ж, жадання. Адзінае, што пакуль перашкаджае працы, гэта нядобрасумленнасць людзей, якія, прыкрываючыся "ліпавымі” пасведчаннямі неіснуючых музеяў, збіраюць у нашым раёне экспанаты. Уваходзячы ў давер, яны забіраюць каштоўныя прадметы, матэрыялы, абяцаючы, што такім чынам папаўняецца фонд музея. Дакументы, рэчы, праданыя часцей за ўсё за невялікія грошы ці аддадзеныя ў якасці падарунка невядома каму, насамрэч папаўняюць прыватныя калекцыі, абагачаюць прыватных асоб і становяцца страчанымі для многіх будучых пакаленняў. Таму паведамляем: адказнымі за збор экспанатаў у раёне для будучага гісторыка-краязнаўчага музея прызначаны супрацоўнікі рабочай групы І.Л. Жукоўскі і А.Я. Ждановіч.

Яны звяртаюцца да жыхароў раёна з просьбай далучыцца да раённай акцыі "Створым музей разам, альбо Скарбы з гарышча” і заклікаюць усіх, хто неабыякавы да роднай культуры, спадчыны, жадае, каб каштоўныя рэчы хатняга побыту, дакументы мінулых часоў не згубіліся, перадаць іх у фонд будучага раённага музея, каб яны сталі неад’емнай часткай гісторыі Бярэзінскага краю, захавалі для нашчадкаў памяць пра землякоў. Неабходна звяртацца да супрацоўнікаў рабочай групы, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Маладзёжная, 5, ці тэлефануйце: 5-54-34 (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), 8-029-5527788 (І.Л. Жукоўскі), 8-029-6772896 (А.Я. Ждановіч). Створым музей разам!

Алена ЖДАНОВІЧ,

дырэктар рабочай групы па стварэнні гісторыка-краязнаўчага музея.

Категория: Чытайце тут. | Добавил: muzei-berazino (10.09.2013)
Просмотров: 474
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz