сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | Каталог статей | Регистрация | Вход
 
Пятница, 03.05.2024, 08:21
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу
Категорії розділу
Чытайце тут. [18]
Глядзіце тут. [5]
Главная » Статьи » Чытайце тут.

Абласны друк

Рарытэтная чытанка i задачкi на кемлiвасць

19 октября 2013
Зважай
Колькі б вучоныя ні ламалі галаву, спрабуючы сканструяваць "машыну часу”, пакуль падарожнічаць у будучыню і мінулае здольныя толькі героі прыгодніцка-фантастычных раманаў. Праўда, выключэнні ўсё ж здараюцца.
 
 
Алена Ждановіч сярод школьных рарытэтаў.
 
Па якіх падручніках вучыліся школьнікі, скажам, 80 год таму, якія задачкі рашалі і чым захапляліся ў вольны час? Пра гэта ніхто не раскажа — хіба што ў архівах ці бібліятэцы атрымаецца знайсці парачку фотаздымкаў або дакументальных звестак. А вось дырэктар рабочай групы па стварэнню Бярэзінскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Ждановіч упэўнівае: для гэтага дастаткова наведаць выставу "Кола школьных дзён”.
 
— Гістарычныя звесткі пра паўсядзённае жыццё школьнікаў  у перыяд адкрыцця на Бярэзіншчыне так званых народных вучылішчаў насамрэч здаюцца неверагоднымі, — дзеліцца ўражаннямі Алена Ждановіч. — Напрыклад, большасць сялянскіх дзяцей увогуле не мелі магчымасці вучыцца з-за беднасці, аддаленасці школ ад сельскіх паселішчаў. Тыя ж народныя вучылішчы звычайна туліліся ў цесных памяшканнях і нярэдка не маглі прыняць усіх жадаючых. Дзятве пешшу даводзілася дабірацца да вучэльні і дамоў за 5 і болей вёрст — зразумела, ні аб якім цэнтралізаваным падвозе тады і размовы не ішло.
 
Асабліва зацікавіць сучасных вучняў расклад заняткаў у школах пачатку XX стагоддзя. Фізкультуры тады ўвогуле не праводзілі, не было і гурткоў, гульняў. У вольны час выходзіць за агароджу школы можна было толькі з дазволу дзяжурнага настаўніка. Буфетаў таксама не ведалі: капуста з грыбамі, прасяная каша з алеем і кавалачак селядца — тыповае меню для школьніка на посныя дні. За харчаванне аднаго вучня бацькі плацілі 45 рублёў у год. Каб атрымаць гэтыя грошы, трэба было прадаць дзвюх кароў.
 
"Кола школьных дзён” — гэта шматлікія падручнікі і дакументы, пасведчанні аб заканчэнні школы, атэстаты сталасці, ведамасці, пахвальныя граматы, сшыткі… Наведвальнікі выставы змогуць пагартаць арыгінальныя падручнікі 1895, 1900, 1910 і наступных гадоў выдання, праграму па прадмету "Геаграфія” Ігуменскага вучылішча, чытанку Ленілы Гарэцкай, першую пасля лемантара кніжку для чытання, куды ўвайшлі творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Вацлава Ластоўскага, дзіцячую газету "Зорька” — нумар за 1953 год.
 
— Унікальныя экспанаты ахопліваюць цэлае стагоддзе і даюць выразнае ўяўленне пра змены, што адбываліся ў краіне, расказваюць пра змяненні правапісу, сістэмы адзнак і нават зместу задачак па матэматыцы, — тлумачыць Алена Ждановіч. — Так, на пачатку XX стагоддзя галоўнымі "героямі” матэматычных галаваломак былі замежныя купцы, паны, землеўладальнікі, сяляне і цары. А затым у задачках "працавалі, прадавалі і куплялі” працоўныя, служачыя, піянеры. Але не толькі за партамі бавілі час школьнікі.
 
— Такой разнастайнасці гульняў, як сёння, тады не было, — расказвае Алена Ждановіч. — Гулялі з тым, што знаходзілі: дзяўчаты збіралі фанцікі ад цукерак, хлопчыкі калекцыяніравалі маркі, манеты, паштоўкі, значкі… Усё гэта таксама было часткай школьнага жыцця. А лісты… Школьнікі рабілі са сшыткаў трохвугольныя канверцікі і хавалі ў іх пажаданні, перапісваліся з аднагодкамі з усіх куткоў краіны. Зазірнуць у будынак будучага Бярэзінскага раённага гісторыкакраязнаўчага музея на "Кола школьных дзён” варта не толькі дзецям, але і дарослым — каб зноў хаця б на некалькі хвілін апынуцца ў дзяцінстве.

Галiна ГРЫЦКЕВIЧ.

Категория: Чытайце тут. | Добавил: muzei-berazino (23.10.2013)
Просмотров: 622
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz