сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | Каталог статей | Регистрация | Вход
 
Панядзелак, 29.04.2024, 19:51
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу
Категорії розділу
Чытайце тут. [18]
Глядзіце тут. [5]
Главная » Статьи » Чытайце тут.

Раённы друк

У рамках дня славянскага пісьменства
02.06.2017, 10:17; Category: Да 500-годдзя кнігадрукавання


24 мая у рамках Дня славянскага пісьменства і культуры адбыўся семінар на тэму “Жыццё і служэнне свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага”, прысвечаны 300­годдзю з дня яго нараджэння.

Свяціцель Георгій Каніскі (1717–1795), архіепіскап Магілёўскі і Беларускі, яшчэ пры жыцці быў шырока вядомы як выдатны асветнік, духоўны пісьменнік і бліскучы прапаведнік. Яго адносяць да найбольш знакамітых царкоўных красамоўцаў XVIII стагоддзя, чые пропаведзі ўяўляюць узор царкоўна-аратарскага майстэрства.

Для яго пропаведзяў, слоў і гутарак характэрныя глыбокае разуменне Свяшчэннага Пісання, шчырасць, прастата і лагічнасць думкі, папулярнасць выкладання. Свяціцель Георгій з’яўляецца аўтарам многіх твораў — “Запіскі”, ”Зборнік павучальных слоў”, “Словы і прамовы”, драма “Уваскрэсенне мёртвых” і інш. Пра яго жыццёвы шлях і дзейнасць удзельнікам семінара, якія сабраліся ў духоўна-асветніцкім цэнтры Нікольскага храма г. Беразіно, распавядаў Уладзімір Уладзіміравіч Архіпец.

Таксама перад прысутнымі выступіла, прыгадаўшы старонкі гісторыі, навуковы супрацоўнік рабочай групы па стварэнні гісторыка краязнаўчага музея Марына Рыгораўна Лабковіч.

Напрыканцы мерапрыемства былі адзначаны пераможцы конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Пасха светлая”. Благачынны Бярэзінскай царкоўнай акругі іерэй Ілья Ганчарук уручыў падзячныя лісты Маргарыце Анатольеўне Булойчык, Антаніне Платонаўне Зінькевіч, Мікалаю Віктаравічу Гоману, Таццяне Уладзіміраўне Ждановіч, Іне Віктараўне Хвашчэўскай, а таксама старшыні Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алене Міхайлаўне Токан за арганізацыю дадзенай выстаўкі.

На здымках: у час семінара.



Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.
http://www.berezino.by/?p=35061

 

Категория: Чытайце тут. | Добавил: muzei-berazino (08.06.2017)
Просмотров: 517
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz