сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | Каталог статей | Регистрация | Вход
 
Панядзелак, 29.04.2024, 19:50
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу
Категорії розділу
Чытайце тут. [18]
Глядзіце тут. [5]
Главная » Статьи » Чытайце тут.

Раённы друк

Пачынаючы з 1977 года, 18 мая штогод адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, праводзіцца акцыя “Ноч музеяў”, да якой некалькі разоў далучаўся ў нашым раёне музей драўлянай лыжкі. Аднак міжнароднае свята пакуль не можа атрымаць пастаянную прапіску сярод бярэзінцаў, бо работа па стварэнні свайго гісторыка-краязнаўчага музея толькі вядзецца. З гэтай мэтай пры аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама з 2013 года дзейнічае рабочая група па яго стварэнні, распачаўся капітальны рамонт будынка, дзе мяркуецца адкрыць музейныя залы, паступова набываецца неабходная музейная праграма, аргтэхніка, вядзецца папаўненне музейнага фонду.

Аднак пакуль для Бярэзінскага раёна гэтае свята пакуль яшчэ новае, нязвыклае. Будучы гісторыка-краязнаўчы музей Бярэзіншчыны пакуль толькі мараць адкрыць у раёне. З гэтай мэтай пры аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама ў 2013 г. пачала дзейнічаць рабочая група па яго стварэнні, распачаўся капітальны рамонт будынка, дзе мярукецца адкрыць музейныя залы, набыта неабходная музейная праграма, аргтэхніка, вядзецца напаўненне музейнага фонду. На сённяшні дзень у фондасховішчах рабочай групы захоўваецца звыш 2 тыс. адз., размежаваных па 15 музейных калекцыях. У сваё прафесійнае свята супрацоўнікі будучай музейнай установы плануюць правесці акцыю “У пошуках скарбаў”, сустрэцца з грамадскімі калектывамі на прадпрыемствах і расказаць пра сваю дзейнасць і здабыткі.

Спецыяльна да свята супрацоўнікі групы склалі своеасаблівы рэйтынг значнасці экспанатаў. Так самымі вялікімі экспанатамі ў фондзе рабочай групы сталі ткацкі станок і прадметы мэблі; самымі маленькімі – манеты. Самым цяжкім экспанатам сталі жорны, а таксама тачыльны камень, які яшчэ будзе праходзіць навуковае апісанне. Самымі старымі па часе з’яўляюцца зерняцёрка і каменныя сякеры, якія датуюцца І тыс. да н.э. – сяр. І тыс. н.э. Сярод прадметаў, якія зараз праходзяць навуковае апісанне, банкноты былых саюзных рэспублік.

На думку галоўнага захавальніка фондаў А.Казловай, самым цікавым эскпанатам з’яўляецца лязіва – прыстасаванне з дапамогай якога лазілі на бортнае дрэва. Не могуць не здзівіць такія прадметы, як калатайкі – старадаўняе прыстасаванне, вырабленае з цэльнага кавалка дрэва для драбнення ежы, прататып сучаснага венчыка ці міксера, а таксама качадык, выраблены з косткі жывёлін і неабходны для пляцення лапцей.

Здараецца, што вызначыць назву і бытавое прызначэнне прадмета проста немагчыма, прадмет знік з выкарыстання і з памяці людзей, якія маглі б растлумачыць што гэта такое. Калі навуковых крыніц недастаткова, звяртаемся да спецыялістаў. Напрыклад, крук для апрацоўкі аўчыны так мог і застацца незразумелай прыладай, каб не дапамога сябра рабочай групы спадара Марата і супрацоўніка Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук РБ, кандыдата гістарычных навук, археолага М.Крывальцэвіча, якім мы вельмі ўдзячны за кансультацыю.

Аднак, калі з гумарам ставіцца да сваёй працы, то самым вялікімі па памеры з’яўляюцца не экспанаты, а стосы папак з навуковай дакументацыяй, якая неабходна пры афармленні прадметаў, якія паступаюць у фонд (гэта кніга паступленняў, дагаворы дарэння, акты на часовае і пастаяннае захоўванне, навуковыя пашпарты, папкі ўліку музейных калекцый).

Папаўненне фонду рабочай групы адбываецца дзякуючы нашым мясцовым жыхарам. Зараз вядуцца перамовы з нашым земляком, вядомым мастаком В.Коласам аб перадачы ў фонд яго творчых работ. Словы шчырай падзякі выказваем Т.М.Раманюк, якая прадставіла аўтарскую вышыўку сваёй матулі Козел С.М., У.В.Макавецкаму, які ўзбагаціў фонд рэчамі ваенных часоў, М.А.Папругу, які падарыў музею гармонік, нязменнаму сябру групы І.Л.Жукоўскаму і ўсім тым, хто прыняў актыўны ўдзел у раённай акцыі “Створым музей разам, альбо Скарбы з гарышча”. Нагадаем, што збор прадметаў музейнага значэння працягваецца і зараз. Прыгледзьцеся ўважлівей! Магчыма, атэстаты, даведкі, дакументы аб заключэнні шлюбу ці іншыя дакументы мінулых часоў, непатрэбныя і закінутыя на паліцах, альбо старыя фотаздымкі з сямейнага архіва дзіцячых і юнацкіх часоў, вяселля, працоўных будняў стануць цікавымі экспанатамі будучага музея, якія дазволяць прасачыць гісторыю развіцця роднага краю, жыццё канкрэтнага чалавека.

Толькі агульнымі намаганнямі ўсіх жыхароў Бярэзіншчыны музей, прысвечаны гісторыі нашай малой радзімы, набудзе рэальныя абрысы, стане сапраўды цікава і змястоўна напоўненым і ў многім будзе садзейнічаць захаванню гістарычнай памяці.

Заклікаем усіх да ўдзелу па зборы экспанатаў і на агляд выстаў па адрасе: г. Беразіно, вул. Маладзёжная, 5 (прац. тэл. 5 74 39).

Категория: Чытайце тут. | Добавил: muzei-berazino (29.05.2017)
Просмотров: 479
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz