сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | Каталог статей | Регистрация | Вход
 
Панядзелак, 29.04.2024, 19:38
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу
Категорії розділу
Чытайце тут. [18]
Глядзіце тут. [5]
Главная » Статьи » Чытайце тут.

Раённы друк

“РАДЫЁТЭХНІКА САВЕЦКАЙ ЭПОХІ”
12.05.2017, 11:42; Category: ГОД НАУКИ


Пад такой назвай у гэтыя майскія дні працуе выстава ў невялічкай зале раённага цэнтра культуры. Наладжана яна сіламі супрацоўнікаў рабочай групы па стварэнні гісторыка­краязнаўчага музея з экспанатаў вядомага бярэзінскага краязнаўцы Ігара Леанідавіча Жукоўскага.

Тут наведвальнікам прапануецца каля трох дзясяткаў рыдыёпрыбораў мінулага стагоддзя: ад супергетэроідных гучнагаварыцеляў з радыёлямпамі да мініяцюрных транзістарных прыёмнікаў, ад патэфона сярэдзіны ХХ стагоддзя  да папулярнай у кожным савецкім доме радыёлы “Рэкорд-314”.

 Усе эскпанаты на дзіва добра захаваліся і яшчэ працуюць, асабліва ад электрасеткі, ­ падкрэслівае наведвальнікам дырэктар рабочай групы Марына Рыгораўна Лабковіч.

Першыя наведвальнікі былі ўражаны выставай, бо прадстаўленыя экспанаты  неад’емная частка жыцця адразу некалькіх пакаленняў бярэзінцаў. Так, патэфон пасля Вялікай Айчыннай вайны быў сапраўдным багаццем альбо армейскім трафеем. Таму і знаходзіўся ў вялікай пашане ў вайсковых людзей і гарадскіх прыгажунь. Куды больш было ў людзей гучнагаварыцеляў самых розных форм і мадэляў і транзістарных радыёпрыёмнікаў, без якіх не ўявіць сучаснага мужчыну ў 7080ыя гады ХХ стагоддзя. А чаго варты радыёлы? Гэтыя прыемнікі не толькі служылі мэбляй альбо прадметамі інтэр’еру савецкай кватэры, але і збіралі вакол сябе ўсю сям’ю. Хто з тых, каму сёння за 40 гадоў не памятае, як тут слухаліся радыёнавіны, як яны засыналі пад казкі, як гучалі вінілавыя пласцінкі. Сёння радыёла лічыцца прабабуляй сучаснага музычнага цэнтра.

Таму супрацоўнікі рабочай групы раяць усім сем’ямі з дзецьмі і ўнукамі наведаць выставу і на свае вочы паглядзець, як далёка пайшоў прагрэс у радыётэхніцы, з чаго ён пачынаўся, пачуць шчымлівае гучанне вінілавай пластынкі з унікальным тэмбрам тагачасных спевакоў, каб ацаніць сучасную якасць і чысціню гука.

Мілана ТРАПЯНОК.

 Фота Юліі БУКЕЛЬ.

http://www.berezino.by/?p=34602


 

Категория: Чытайце тут. | Добавил: muzei-berazino (29.05.2017)
Просмотров: 484
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz