сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | Каталог статей | Регистрация | Вход
 
Панядзелак, 29.04.2024, 19:44
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу
Категорії розділу
Чытайце тут. [18]
Глядзіце тут. [5]
Главная » Статьи » Чытайце тут.

Раённы друк

Я ПАВЯДУ ЦЯБЕ Ў МУЗЕЙ!

IMG_4532 топор с

Гэтыя словы ў бліжэйшай будучыні з гонарам у голасе будуць гаварыць бярэзінскія бацькі сваім дзецям.

Здзейсніць запаветную мару бярэзінцаў — мець свой уласны краязнаўчы музей дапамагае створаная намаганнямі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама Г.А. Сака-лоўскай і галоўнага спецыяліста па культуры Н.М. Маеўскай рабочая група па стварэнні гісторыка-краязнаўчага музея ў нашым горадзе. І хаця сапраўдная краязнаўчая работа тут толькі-толькі пачынаецца, супрацоўнікі яе ўжо з поспехам наладзілі некалькі выстаў і стварылі з краязнаўчых матэрыялаў Ігара Леанідавіча Жукоўскага цікавую экспазіцыю, прысвечаную 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны. На гэтым дзейнасць нашых музейных работнікаў не закончылася.

— Праца па стварэнні музея і будучых экспазіцый каласальная,- гаворыць кіраўнік рабочай групы па стварэнні гісторыка-краязнаўчага музея Марына Рыгораўна Лабковіч. – Ідзе далейшае камплектаванне фонда, навуковае апісанне прадметаў, вядзецца рамонт будынка і адначасова выпрацоўваюцца навуковая канцэпцыя і тэматычная структура музея. Усё гэта – справа не аднаго дня, якая  патрабуе нямала часу і сіл. У дадатак да гэтага мы паспяхова вядзём пошукавыя экспедыцыі, з якіх рэдка вяртаемся дамоў з пустымі рукамі.

Так, зусім нядаўна нашы фонды папоўніліся цікавымі і ўнікальнымі экспанатамі з навучальных устаноў раёна, якія падлягаюць скарачэнню. Так, Сялібская сярэдняя школа перадала рабочай групе кнігі з рэдкімі аўтографамі вядомых беларускіх пісьменнікаў Івана Шамякіна і Максіма Гарэцкага. У дадатак да гэтага педагагічны калектыў Сялібскай школы падарыў будучаму краязнаўчаму музею цэлы стос чорна-белых фотаздымкаў нашага славутага земляка, беларускага фізіка, акадэміка акадэміі краіны, Акадэміі навук СССР і шэрагу замежных акадэмій, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі і Героя Сацыялістычнай працы Мікалая Аляксандравіча Барысевіча. Прозвішча яго ўславіла на ўвесь свет не толькі наш раён, але і Беларусь, і некалі магутны Савецкі Саюз.

У дар будучаму краязнаўчаму музею дасталіся ўнікальныя і рэдкія экспанаты этнаграфічнага музея Лагаўской сярэдняй школы. Тут асаблівую цікавасць выклікаюць элемент сякеры каменнага перыяду (на здымку) і старадаўняя костка бізона. Быў час, іх са здзіўленнем разглядвалі рэдкія наведвальнікі вяс-ковай школы, а цяпер яны абавязкова ўвойдуць у будучыя экспазіцыі і парадуюць большасць бярэзінцаў, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю і сваіх каранёў.

Стварэнне музея патрабуе значных грашовых выдаткаў і жадання. Адзінае, што пакуль перашкаджае працы, гэта нядобрасумленнасць людзей, якія, прыкрываючыся “ліпавымі” пасведчаннямі неіснуючых музеяў, збіраюць у нашым раёне экспанаты. Уваходзячы ў давер людзей, яны забіраюць каштоўныя прадметы, матэрыялы, абяцаючы, што такім чынам папаўняецца фонд музея. Дакументы, рэчы, прададзеныя часцей за ўсё за невялікія грошы ці адда-дзеныя ў якасці падарунка невядома каму, насамрэч папаўняюць прыватныя калекцыі, абагачаюць прыватных асоб і становяцца страчанымі для наступных  пакаленняў. Таму паведамляем: адказнымі за збор экспанатаў у раёне для будучага гісторыка-краязнаўчага музея прызначаны супрацоўнікі рабочай групы. Яны звяртаюцца да жыхароў раёна з просьбай далучыцца да раённай акцыі “Створым музей разам, альбо Скарбы з гарышча”, аб’яўленай некалькі гадоў назад, і заклікаюць усіх, хто неабыякавы да роднай культуры, спадчыны, жадае, каб каштоўныя рэчы хатняга побыту перадаць у фонд  раённага музея, каб яны сталі неад’емнай часткай гісторыі бярэзінскага краю, захавалі для нашчадкаў памяць пра землякоў. Звяртацца трэба да прадстаўнікоў рабочай групы, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Маладзёжная, 5 ці патэлефанаваць па нумары 5-74-39. Створым музей разам!

 

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

http://www.berezino.by/?p=25265

Категория: Чытайце тут. | Добавил: muzei-berazino (23.07.2015)
Просмотров: 593
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz