сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | Каталог статей | Регистрация | Вход
 
Панядзелак, 29.04.2024, 19:52
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу
Категорії розділу
Чытайце тут. [18]
Глядзіце тут. [5]
Главная » Статьи » Чытайце тут.

Раённы друк

ВЯСНА, ЖАНЧЫНА, ПЕРАМОГА  

Год назад стартаваў праект Бярэзінскай раённай бібліятэкі “70 патрыятычных спраў”, разлічаны на два юбілейныя 2014­2015 гады ­ 70­годдзя вызвалення Беларусі і 70­годдзя Вялікай Перамогі. Вайна ­ трагедыя і подзвіг. Галоўная мэта праекта – данесці сучаснікам страшную ў сваёй праўдзівасці ісціну на прыкладзе лёсаў удзельнікаў, ахвяр і сведкаў ваеннага часу: франтавікоў і партызан, жыхароў акупіраваных тэрыторый і спаленых вёсак, вязняў фашысцкіх канцлагераў і вывезеных на прымусовыя работы ў Германію, ахвяр яўрэйскіх гета і Ленінградскай блакады, салдацкіх удоў і дзяцей вайны… У папярэднім 2014 годзе капілка важкіх спраў уключыла звыш 10 патрыятычных акцый раённага гучання, за якімі значны аб’ём работы і шчыры  клопат  аб салдатах Перамогі.

Першай  такой    акцыяй   2015 года стала на Бя­рэзіншчыне сакавіцкая  агіт­кампанія “Вясна. Жан­чына.  Перамога”,  нала­джаная  ў творчай садруж­насці бібліятэкараў раённай бібліятэкі і Бярэзінскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Зараз на Бярэзіншчыне засталося ўсяго 10 жанчын­удзельніц вайны: 6 ­ у райцэнтры Беразіно, 4 ­ у сельскай мясцовасці (у аграгарадках Лешніца, Багушэвічы, вёсках Гарэнічы і Новая Калюжыца). Старэйшай удзельніцы вайны, жыхарцы г. Беразіно, ураджэнцы вёскі Лясковічы, жонцы партызана і былой сувязной партызанскага атрада  Ганне Фёдараўне  Губіч  103 гады. Тры гараджанкі – Соф’я  Пятроўна Стасевіч, Лідзія Раманаўна Сухарукава, Таццяна Фамінічна Шык – у сёлетні пераможны год адзначаць сваё 90­годдзе. Жыхарка аграгарадка Лешніца, былая санітарка ў шпіталі   з   31 чэрвеня 1941г. па верасень 1945 года,   Л.Т. Смалячкова,  1 ліпеня 2015 года сустрэне свой  95­гадовы   юбілей.  З Ра­сіі пераехала ў Беразіно да ўнучкі Магілка (у дзявоцтве Есауленка) Галіна Іванаўна, салдат ракетна  ­  зенітных   войск (былая зенітчыца), якая пайшла на фронт у 19 гадоў з першага курса інстытута. Сувязнымі партызанскіх атрадаў былі 87­гадовая жыхарка вёскі Гарэнічы Натал­ля Еўдакімаўна Булойчык (345­ы партызанскі атрад  Яроцкага),  Вольга Тарасаўна Сцярлёва з аграгарадка  Багушэвічы, 92­гадовая жыхарка горада Беразіно Марыя Адамаўна Лявіцкая, 89­гадовыя гараджанкі Лідзія Раманаўна Сухарукава  (120­ы партызанскі атрад з 15.10.1942 па 2.07.1944г.) і  Таццяна  Фамінічна Шык  (120­ы і 340 ­ партызанскія атрады). Стралком партызанскага атрада “Перамога” была жыхарка вёскі Новая Калюжыца, 86­гадовая Галіна Стэфанаўна Умэцкая. Кожная зямлячка з ваеннай біяграфіяй лічыць найвышэйшай узнагародай тое, што засталася жыць.image005

Сучаснікі не павінны забываць тых, хто заўсёды быў з Айчынай не толькі ў радасці, але і ў яе цяжкі час. З гэтай мэтай была наладжана сакавіцкая акцыя “Паклон вам, жанчыны вайны”, якая  стала першым этапам агіт­кампаніі “Вясна. Жанчына. Перамога”. У хо­дзе акцыі на аўтатранспарце, выдзеленым кіраўніцтвам РКЦ    №   7   г.   Беразіно   ААТ “Белаграпрамбанк”, група бібліятэкараў і актывістак жаночага руху ажыццявіла надомныя візіты да шаноўных зямлячак, жыхарак горада. Жанчынам уручаны вершаваныя святочныя буклеты выдавецтва аддзела маркетынгу Бярэзінскай раённай бібліятэкі, памятныя падарункі і памятныя фотаздымкі.  Акцыя  мела фінансавую  падтрымку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама, дырэктара ТАА “МЭТА ­ плюс” Надзеі Мельнік і арганізацыйна­інфармацыйную падтрымку раённага Савета ветэранаў. Аналагічныя візіт­акцыі па ўшанаванні жанчын­удзельніц вайны праведзены культработнікамі бярэзінскіх аграгарадкоў Лешніца, Багушэвічы, Уша, Косаўка, у зоне абслугоўвання якіх пражываюць жанчыны­ветэраны.

Так супала, што Перамога, якую жанчыны здабывалі, жаночага роду, адбылася вясной, калі прырода імкнецца да новага жыцця. Таму і не выпадкова акцыя “У Перамогі – жаночы твар”, адрасаваная старшакласнікам гарадскіх і сельскіх навучальных устаноў, узяла свой пачатак таксама ў сакавіку і стала другім этапам агіт­кампаніі “Вясна. Жанчы­на. Перамога”. Вучнёўскай  мола­дзі бібліятэкары раённай бібліятэкі  прапанавалі нала­джаныя на базе актавай залы галоўнай бібліятэчнай установы горада выступленні тэатра аднаго акцёра Бярэзінскай ЦБ “Жывое слова”, які прадставіў тэатр маналога “Салдатам я прайшла па той вайне”. На самай страшнай вайне жанчыне давялося стаць салдатам – забіваць ворага, які вераломна абрынуўся на яе зямлю, яе хату, на яе дзяцей. У аснову мона­тэатралізацыі пакладзены споведзі­ўспаміны зямлячак­удзельніц баявых падзей, гераінь адной з самых знакамітых   кніг   аб    вайне С. Алексіевіч “У вайны – не жаночы твар”, перакладзенай на 20 моў свету, назва якой стала крылатай фразай і візітоўкай не толькі пісьменніцы, але і самой тэмы вайны. У агучаных пранізлівых гісторыях­споведзях – праўда звычайнага, радавога жаночага лёсу, перакроенага вайной. Рэквізітамі тэатралізаваных маналогаў сталі рэчы і прадметы ваеннага часу з музея бярэзінскага краязнаўцы­аматара Ігара Жукоўскага: прастрэлены салдацкі шынель, палінялая гімнасцёрка, пілот­ка, салдацкая каска і боты, паходны кацялок, сумка палявой сандружынніцы, ржавыя снарады…

Навацыяй праекта Бярэзінскай ЦБ “70 патрыятычных спраў” у 2015 г. стаў агіт­поезд мужнасці “Вайна. Бярэзіншчына. Памяць.” Гэта мабільная форма дазволіць на працягу сакавіка­ліпеня ахапіць бярэзінскія аграгарадкі і аддаленыя вёскі ўзорнымі, вобразна­эмацыянальна падмацаванымі тэат­ралізаванымі прыёмамі, прапагандай і агітацыяй. У апошні тыдзень сакавіка агіт­поезд бібліятэкараў і аўтаклуба РДК выехаў на маршрут памяці з тэатралізаванай праграмай “Ішлі дзяўчаты па вайне”, якая ў сакавіку і 1­ай дэкадзе красавіка будзе прадстаўлена жыхарам аграгарадкоў Уша, Лешніца, Багушэвічы і вёскі Гарэнічы, дзе пражываюць зямлячкі­ўдзельніцы ваенных падзей. За 4 наступныя месяцы года выязнымі паслугамі агіт­поезда мужнасці будуць дастаўлены ў аграгарадкі і вёскі Бярэзіншчыны наступныя тэатралізаваныя праграмы: “Забранае вайной дзяцінства” у рамках акцыі “Дзіцячы прысуд вайне”; “Вайна страляла ў кожнага” у рамках акцыі “Белы журавель памяці”; “Рэквіем па забітым вайной каханні” у рамках акцыі “Вечны агонь – у сэрцах салдацкіх удоў”; “Выпрабаваныя агнём” у рамках рэквіем­акцыі на базе спаленых у гады вайны бярэзінскіх вёсак Баравіно, Краснае, Уцешына; “У разведку ішла дзяўчына” у рамках акцыі “Памяць бярэзінскіх вуліц” на базе Пагосцкай школы, якую да вайны закончыла партызанская разведчыца і сувязная Марыя Рамановіч, у гонар якой 50 гадоў назад, у 1965 годзе, была названа вуліца г. Беразіно і на базе  СШ № 3 горада Беразіно, якая размешчана на вуліцы імя легендарнай зямлячкі. Летам пройдзе выязная акцыя “Манумент памяці” з наведаннем помніка ахвярам Бярэзінскага гета на вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Праўда аб вайне, памяць аб подзвігу будуць жыць у вяках, пакуль ёсць творчыя культработнікі, якім гэта тэма неабыякавая.

Тамара КРУТАЛЕВІЧ,

загадчык аддзела маркетынгу

Бярэзінскай ЦБ.

Категория: Чытайце тут. | Добавил: muzei-berazino (15.04.2015)
Просмотров: 711
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz