сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | Каталог статей | Регистрация | Вход
 
Панядзелак, 29.04.2024, 19:39
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу
Категорії розділу
Чытайце тут. [18]
Глядзіце тут. [5]
Главная » Статьи » Чытайце тут.

Раённы друк

“Прыемна, што на Бярэзіншчыне будзе музей”

З рэгулярным пастаянствам, кожны год пад канец лета, наведваюся на маю малую радзіму ў Беразіно. Радуюся відавочным пераменам — чысціні і дагледжанасці вуліц, адводжу душу з блізкімі і роднымі людзьмі.
Пры кожнай такой паездцы засмучае адно: чаму ў маім родным горадзе няма краязнаўчага музея? І вось, нарэшце, пачуў прыемную навіну – музей у Беразіно ствараецца, паспяхова дзейнічае рабочая група, ёсць належнае памяшканне. Ды і сабрана ўжо нямала каштоўных матэрыялаў, якімі не могуць пахваліцца некаторыя з дзеючых музеяў. Маю на ўвазе 16 фотаздымкаў землякоў — удзельнікаў Першай сусветнай вайны, адзначаных Георгіеўскімі крыжамі. Ёсць тут ужо і звесткі пра ўсіх кавалераў ордэна Славы, ураджэнцаў Бярэзіншчыны. Цікавасць уяўляюць кацялкі і флягі, якімі карысталіся расійскія, аўстрыйскія і англійскія салдаты таго часу. Зойме віднае месца ў будучай экспазіцыі і серыя матэрыялаў пра пісьменніка-земляка Янку Цвіка (Іван Бабіновіч) – фотаздымкі, асабістыя рэчы, успаміны сваякоў, нумар часопіса “Чырвоны араты” за 1924 год, у якім змешчаны апавяданні пісьменніка. Не менш каштоўны набытак для будучага музея і другое выданне паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” (1928 год) з дароўным надпісам Я. Цвіку, якому пашчасціла сустракацца з класікам беларускай літаратуры.
Асабліва спрыяюць у папаўненні музейнай экспа-зіцыі два краязнаўцы-энтузіясты Ігар Жукоўскі і Мікалай Несцяровіч, якія не адзін год вядуць актыўную пошукавую работу. Яны пабывалі ў многіх населеных пунктах Бярэзіншчыны, сустракаліся з жыхарамі-“старажыламі”, сведкамі і ўдзельнікамі гістарычных падзей і перадалі для музея мноства знаходак і сваіх запісаў. Значна папоўнілі фонд і матэрыялы, гістарычныя дакументы, якія сабраў за дзесяцігоддзі пошукавай дзейнасці вядомы краязнавец, былы настаўнік з Багушэвіч Пётр Прыбыткін.
Можна спадзявацца, што прыкладу гэтых энтузіястаў паследуюць і іншыя жыхары Бярэзіншчыны. Варта толькі старанна перагледзець хатнія сховішчы, побытавыя і гаспадарчыя прылады, работы ўмельцаў, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Гэта вядома мне па ўласным вопыце, бо мне ў свой час выпала прымаць удзел у заснаванні раённага музея ў Лагойску, быць на пасадзе захавальніка фонду. Зараз я ўжо перадаў для будучага музея на сваёй малой радзіме каля двух дзесяткаў рэдкіх фотаздымкаў у асноўным перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
Давайце ж, мае дарагія землякі, праявім старанне, каб агульнымі намаганнямі стварыць у нашым горадзе годны музей, які б адлюстроўваў багатую гісторыю, культурную спадчыну, мясцовы каларыт нашага краю.
Віктар Несцяровіч.

Категория: Чытайце тут. | Добавил: muzei-berazino (23.10.2014)
Просмотров: 519
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz