сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | Каталог статей | Регистрация | Вход
 
Панядзелак, 29.04.2024, 19:42
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу
Категорії розділу
Чытайце тут. [18]
Глядзіце тут. [5]
Главная » Статьи » Чытайце тут.

Раённы друк

МАЛАДЫМ У НАС ДАРОГА. УСЁ ПАЧЫНАЕЦЦА З КЛОПАТУ І ЎВАГІ

30.05.2014, 8:45; Рубрика: Моладзь 

У Бярэзінскім раёне надзейна атрымала пастаянную прапіску практыка правядзення злёту маладых спецыялістаў. Праўда, сёлета арганізатары мерапрыемства – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і райкам прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу крыху пазней звычайнага сабраў маладых спецыялістаў, але гэта акалічнасць ніколькі ні сапсавала адзінага ўзнеслага настрою сустрэчы. Тым больш, што сёлетні злёт меў мноства прыемных сюрпрызаў.

1 231 о 1 с

Так, у гэтым годзе пры актыўнай падтрымцы кіраўніцтва раёна створана новае грамадскае аб’яднанне “Маладзёжная карпарацыя “Спецыяліст”. Першымі яго членамі сталі 36 удзельнікаў раённага злёту маладых спецыялістаў, якія прадстаўлялі ўсе галіны дзейнасці раёна, а першы запіс у сімвалічнай кнізе саюза зрабіў старшыня райвыканкама Сяргей Дзмітрыевіч Ленкавец. ”Моладзь Бярэзіншчыны, я ўпэўнены, што ўсё вам па сілах і няма такіх мар, якія не маглі б здзейсніцца, – напісаў кіраўнік раёна. Гэта чароўныя імгненні, цудоўныя гады, напоўненыя дзіўным пачуццём унутранай лёгкасці і свабоды. Аднак я вельмі прашу: не губляйце сябе дарэмна. Нішто не ляціць так хутка, як час. І няма нічога, больш трагічнага ў жыцці, чым упустую страціць свае сілы, развеяць па ветры талент. Не адкладвайце вялікія справы і ідэі на заўтра. Калі адчуваеце ў сабе сілы, – дзейнічайце, рабіце зараз, рызыкуйце, будзьце смелымі і адважнымі. І захоўвайце ў сабе веру, што лепш пашкадаваць аб зробленых памылках, чым аб страчаным часе”.1 008 о c

Словы гэтыя – не пусты гук для старшыні райвыканкама. У свой час, ён, сціплы юнак з Брэсцкай вобласці скончыў Горацкую сельгасакадэмію і ўжо не вярнуўся ў родныя мясціны: па размеркаванні пайшоў працаваць у сельгаспрадпрыемства Пухавіцкага раёна. Працаваў Сяргей Дзмітрыевіч так, што ўжо праз некалькі гадоў яму даручылі кіраваць гаспадаркай, а затым вылучылі ў рэзерв кіруючых кадраў. Шосты год ён узначальвае Бярэзінскім раён і на поўным праве ганарыцца поспехамі бярэзінцаў у розных галінах вытворчасці.

Так, дзякуючы яго намаганням адноўлены і папоўнены машынна-трактарны парк гаспадарак раёна, пабудаваны новыя сучасныя малочнатаварныя фермы, замест старых будынін з’явіліся малочна-даільныя блокі. Значныя матэрыяльныя ўкладанні дазволілі не толькі павялічыць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, але і вывелі яе на новы ўзровень, прымусілі прызнаць неабходнасць новых спецыяльнасцей на вёсцы – тэхніка-селекцыянера, агранома-насеннявода і інш.

Шмат зроблена за апошнія гады і на сацыяльнай ніве. Набываюць сучасны выгляд бальніцы і фельчарска-акушэрскія пункты, няма пытанняў з работай дзіцячых дашкольных устаноў, рэгулярна рамантуюцца навучальныя ўстановы. Не здаюць сваіх лідзіруючых пазіцый у вобласці і рэспубліцы наша лясная гаспадарка, ганарыцца раён дзейнасцю шматлікіх дарожных арганізацый, дасягненнямі ў камунальна-бытавым абслугоўванні раёна і перапрацоўчай галіне, справамі ў будаўніцтве жылля і стварэння ўмоў для заняткаў спортам і адпачынкам насельніцтва. Аднак замацавацца на гэтых пазіцыях, а тым больш палепшыць іх і ўзняць дабрабыт раёна на новы ўзровень павінны маладыя і актыўныя, высокаадукаваныя і адказныя спецыялісты, якія прагнуць самараскрыцця свайго патэнцыялу, здаровых амбіцый і кар’ернага росту. Такім маладым спецыялістам будуць асабліва рады ў раёне і для іх будуць створаны неабходныя ўмовы для пражывання і працы.

- Ад дабра дабра не шукаюць, – падкрэсліў старшыня райвыканкама ў час сустрэчы з маладымі спецыялістамі. – Таму пакуль у вас ёсць час адпрацоўкі, не губляйце яго дарэмна, папаўняйце багаж тэарэтычных ведаў практычным вопытам, вучыцеся знаходзіць агульную мову з людзьмі, адстойваць сваю пазіцыю, жывіце ярка і насычана. Магчыма, гэта дапаможа вам не шукаць шчасця ў далёкіх краях, а звязаць свой лёс з Бярэзінскім раёнам. Балазе, тут жыве і працуе вялікая колькаць добрасумленных работнікаў, якая ахвотна падзеліцца з вамі вопытам і майстэрствам, рада будзе мець дастойных паслядоўнікаў сваёй справы.

Менавіта на гэта была накіравана далейшая праграма мерапрыемства, у ходзе якой маладыя спецыялісты наведалі музей драўлянай лыжкі і пазнаёміліся з работай новага спартыўна-аздараўленчага комплексу з плавальным басейнам.

1 013 c

 

Так, музей драўлянай лыжкі створаны сіламі сапраўдных энтузіястаў, якія здолелі сабраць вакол сябе народных майстроў-разбяроў па дрэве. Цяпер яны рэгулярна абнаўляюць экспазіцыі новымі лыжкамі і шчыра радуюцца, калі рады аматараў гэтага віду дэкаратыўна-прыкладной творчасці папаўняюць маладыя людзі, якія прагнуць асвоіць гэта старажытнае рамяство.

Акрамя таго, справа стварэння музея драўлянай лыжкі натхніла работнікаў культуры на новыя краязнаўчыя подзвігі. Так, у раёне з’явілася група па стварэнню гісторыка-краязнаўчага музея, якая ў маі прапанавала бярэзінцам экспазіцыю “Воінскі подзвіг продкаў: ад Георгіеўскіх кавалераў да кавалераў ордэна Славы Вялікай Айчыннай вайны”. Тут сабраны экспанаты часоў першай і другой сусветных войнаў. Каштоўнасць большасці з іх унікальная, бо ўсе яны знойдзены і сабраны сапраўдным краязнаўцам Ігарам Жукоўскім. Нездарма ж маладыя спецыялісты як зачараваныя разглядалі кожны экспанат і ўважліва слухалі экскурсаводаў. Работнікі групы спадзяюцца, што гэта падштурхне моладзь пацікавіцца гісторыяй сваёй сям’і, удзелам продкаў у баявых падзеях, а можа дапаможа знайсці новы ўнікальны экспанат.

Неверагодна яркія ўражанні перажылі маладыя людзі і ў час экскурсіі ў новы спартыўна-аздараўленчы цэнтр з плавальным басейнам. Тут ім спадабалася ўсё, і сам плавальны басейн, вялікая спартыўная, трэнажорная залы, ўмовы для заняткаў настольным тэнісам і більярдам, утульнае кафэ і мноства маладых задаволеных твараў работнікаў комплексу.

Закончыўся раённы злёт маладых спецыялістаў канцэртам і гульнёвай праграмай у бары Бярэзінскага РДК, дзе за бакалам шампанскага кожны мог знайсці сабе сяброў, падзяліцца першымі працоўнымі поспехамі,  даведацца як працуецца, а магчыма адчуць сябе патрэбным, цікава адпачыць ці сустрэць сваіх суджаных.

- Практыка правядзення злёту маладых спецыялістаў у раёне накіравана на ідэю замацавання маладых кадраў у раёне, – зазначае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Аляксандраўна Сакалоўская. – Яна неабходна для развіцця рэгіёну. І цікавіць гэта пытанне павінна не толькі раённае кіраўніцтва, але і непасрэдна кіраўнікоў, куды прыйшлі працаваць маладыя людзі. Нам вельмі непрыемна прызнаваць, што палова пачынаючых работнікаў не прыняла ўдзелу ў злёце па віне работадаўцаў.

- Ідэя злёту павінна жыць і развівацца, – падкрэслівае старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Людміла Васільеўна Ленкавец. – Наша арганізацыя робіць усё магчымае, каб маладыя спецыялісты не пакідалі свае першыя працоўныя месцы і засталіся ў раёне. Дзеля гэтага мы аператыўна рэагуем на кожную скаргу маладых спецыялістаў і не дапускаем парушэнняў яго правоў на прадпрыемствах, стараемся разнастаіць іх адпачынак.

У сваю чаргу ўдзельнікі злёту маладых спецыялістаў былі прыемна здзіўлены такой увагай і клопатам да сябе, шчыра радаваліся сюрпрызам у выглядзе абанементаў на наведванне плавальнага басейна і трэнажорнай залы. Праўда, большасць з іх у бліжэйшы час выкарыстаць іх не зможа. У аграрыяў зараз гарачая пара корманарыхтоўкі і летне-пашавага перыяду, іншыя рыхтуюцца да сесіі, бо атрымліваюць другую вышэйшую адукацыю. А гэта значыць, што яны яшчэ знаходзяцца на раздарожжы і дарослым неабходна дапамагчы ім зрабіць правільны выбар. А пакуль маладыя спецыялісты прымаюць рашэнне – у кіраўнікоў ёсць час перагледзець сваю пазіцыю да іх, а арганізатарам раённага злету маладых спецыялістаў выпрацаваць новы фармат мерапрыемства.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Категория: Чытайце тут. | Добавил: muzei-berazino (21.07.2014)
Просмотров: 896
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz