сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | Каталог статей | Регистрация | Вход
 
Панядзелак, 29.04.2024, 19:40
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу
Категорії розділу
Чытайце тут. [18]
Глядзіце тут. [5]
Главная » Статьи » Чытайце тут.

Раённы друк

«ВОІНСКІ ПОДЗВІГ ЗЕМЛЯКОЎ»

1 011 Козлова Елена c

Да дня Вялікай Перамогі рабочая група па стварэнні раённага гісторыка-- краязнаўчага музея наладзіла выставу “Воінскі подзвіг землякоў”. У аснову яе пакладзены ўнікальныя краязнаўчыя матэрыялы і экспанаты часоў першай і другой сусветных войн у нашым раёне. Сабраны яны краязнаўцам­--аматарам Ігарам Леанідавічам Жукоўскім, якому належыць уся інфармацыя аб 33 Георгіеўскіх кавалерах і 113 кавалерах ордэна Славы, якія нарадзіліся і жылі ў Бярэзінскім раёне.

Так, жыў у нашым раёне поўны Георгіеўскі кавалер Адам Антонавіч Колесень. Нарадзіўся ён у 1884 годзе ў Пагосцкай воласці Ігуменскага павета. У 1915 годзе служыў прапаршчыкам 3­ага ўланскага Смаленскага палка. За баявыя подзвігі быў узведзены ў чын прапаршчыка са старшынствам. Узнагароджаны Георгіеўскімі крыжамі 4, 3, 2 ступеняў, а вось чарговую ўзнагароду ўжо першай ступені Адам Антонавіч атрымаў за тое, што знаходзячыся ў вартаўнічай ахове вёскі Шыплішкі, у час наступлення пяхоты ворага, пад моцным аружэйным агнём сумесна з трыма таварышамі зайшоў у фланг ворага. Тым самым было аказана садзейнічанне ў адбіцці ворага і захоплена 12 немцаў.

Кавалерамі Георгіўскіх крыжоў трох ступеняў з’яўляюцца Фёдар Цярэнцьевіч Вільчэўскі, Фёдар Мі­кітавіч Несцяровіч, Антон Емяльянавіч Пшанічнік, Васілій Фёдаравіч Цы­бульскі, Нічыпар Іванавіч Шалай і Мікалай Герасімавіч Якімовіч. Аб іх подзвігу нагадвае невялікая група экспанатаў, але яна цалкам складаецца з рэчаў тых часоў, знойдзеных у нашым раёне.

1 074 о c

Не менш мужна і дастойна змагаліся бярэзінцы і ў час другой сусветнай вайны. Сведчаннем гэтага з’яўляюцца бярэзінскія кавалеры ордэна Славы. Гэта ваенная ўзнагарода была зацверджана ў 1943 годзе і па сваім статусе паўтарала адну з самых паважаных дарэвалюцыйных узнагарод ­ Георгіеўскі крыж. Ордэн Славы ўручалі за асабісты подзвіг на поле бою, выдаваўся ён у парадку   строгай   паслядоўнас­ці ­ спачатку трэцяй, затым ­ другой і, урэшце рэшт, першай ступені. У нашым раёне з Вялікай Айчыннай вайны кавалерамі ордэна Славы вярнуліся дамоў Прохар Іванавіч Буліч, Фёдар Іванавіч Бусел, Іван Фёдаравіч Кавалеўскі, Іван Міхайлавіч Корбут, Мікалай Іванавіч Севасцьянаў, Андрэй Пятровіч Слабко, Ігнацій Клімавіч Цісецкі. Прозвішчы герояў ваенных часоў і зараз можна сустрэць у нашым раёне, а гэта значыць, што нашчадкі іх жывуць сярод нас. Нездарма ж першыя наведвальнікі выставы прыйшлі з канкрэтнымі пытаннямі да экскурсаводаў. Як высветлілася, яны беражліва за­хоўваюць у сваіх сямейных архівах звесткі аб гераізме продкаў, ганарацца імі. Гэта дае падставы меркаваць, што не знікне пераемнасць ваенных традыцый у будучых пакаленняў герояў Бярэзіншчыны.

Мілана ТРАПЯНОК.

На здымках: галоўны захавальнік фонду А.П. Казлова;  экспанаты музея.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Категория: Чытайце тут. | Добавил: muzei-berazino (21.07.2014)
Просмотров: 622
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz