сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | Каталог статей | Регистрация | Вход
 
Пятница, 03.05.2024, 17:04
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу
Категорії розділу
Чытайце тут. [18]
Глядзіце тут. [5]
Главная » Статьи » Чытайце тут.

Раённы друк

РЫХТУЕМСЯ ДА 70-ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ

У нашым раёне няма прызнаных музейных устаноў сур’ёзнага маштабу. Няма ў нас музеяў баявой славы, няма і цікавых этнаграфічных і краязнаўчых устаноў. Але ёсць на Бярэзіншчыне сапраўдныя аматары і энтузіясты музейнай справы, якія гараць жаданнем выправіць гэтую памылку і стварыць дзяржаўную музейную ўстанову. Размова ідзе аб дырэктары рабочай групы па стварэнні гісторыка-краязнаўчага музея Алене Якаўлеўне Ждановіч, якая ўзялася за гэтую нялёгкую справу.

- За апошнія дзесяць-пятнаццаць гадоў размовы аб стварэнні музея ў раёне не заціхалі, і толькі дзякуючы намаганням начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіны Аляксандраўны Сакалоўскай і галоўнага спецыяліста аддзела культуры Н.М. Маеўскай запаветная мара большасці бярэзінцаў паступова становіцца рэальнасцю. Самае галоўнае, што за невялікі час нам удалося сабраць аднадумцаў і памочнікаў. Асабліва прыемна назваць нястомнага краязнаўцу, бясконца ўлюбёнага ў гісторыю роднага краю і музейную справу Ігара Леанідавіча Жукоўскага. Шмат гадоў ён па крупінках збірае экспанаты самых розных часоў, назапашвае краязнаўчыя матэрыялы і працуе з каштоўным архівам Пятра Аўрамавіча Прыбыткіна, нашага славутага краязнаўцы. Робіць ён гэта не дзеля ўласнай карысці, а дзеля развіцця культуры бярэзінцаў, якое немагчыма ўявіць без ведання гісторыі роднага края.

- Стварэнне гісторыка-краязнаўчага музея – справа не аднаго дня і не аднаго дзесяцігоддзя. Тым больш, што час збору па-сапраўднаму каштоўных матэрыялаў мінулых часоў недаравальна страчаны. Стаўку пакуль робіце на эспанаты краязнаўчага напрамку?

- Сапраўды, Вы маеце рацыю. Матэрыялы Вялікай Айчыннай вайны і мінулых часоў патрабуюць цікавай ідэі падачы і глыбокага вывучэння, дэталёвай і карпатлівай работы з успамінамі сведкаў тых падзей і архіўнымі звесткамі. А пакуль гэта дзейнасць знаходзіцца ў пачатковым стане, стаўку робім на збор матэрыялаў. Так, Ганна Васільеўна Цэдрык і яе матуля Марыя Данілаўна з вёскі Міластава падарылі музею саматканыя посцілкі, пасткі для пацукоў і тхара, люльку, абручнік і шмат іншага. Прадметы сялянскага побыту выклікалі вялікую цікавасць юных наведвальнікаў ужо ў ходзе першай нашай выставы "Родная хата дзівосамі багата”.

- Ваша нават пачатковая выставачная дзейнасць мела свой плён?

- Плён быў відавочным. Гэта пераканаўча падкрэсліў лістападаўскі раённы злёт жывёлаводаў. Настальгічныя пачуцці выклікала выстава "Кола школьных дзён”.

- А што ў самых бліжэйшых планах рабочай групы?

- Пакуль ідзе работа па камплектаванні фонду і навуковае апісанне прадметаў, прадумваюцца тэматычная структура музея і афармленне экспазіцыйных залаў. Разам з гэтым мы поўным ходам рыхтуемся да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтай даты плануецца стварыць залу воінскай славы, наладзіць выпуск 4 самавыдавецкіх зборнікаў аб героях Першай і Другой сусветных войн. У нашых планах таксама зрабіць дзіцячую маляванку па бярэзінскіх паданнях. Сваю дапамогу ў мастацкім афармленні зборніка паабяцаў Віктар Уладзіміравіч Садоўнікаў. Таму сачыце за рэкламай нашай дзейнасці на старонках раённай газеты!

Мілана ТРАПЯНОК.

Категория: Чытайце тут. | Добавил: muzei-berazino (28.02.2014)
Просмотров: 541
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz