сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | Каталог статей | Регистрация | Вход
 
Пятница, 03.05.2024, 10:33
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу
Категорії розділу
Чытайце тут. [18]
Глядзіце тут. [5]
Главная » Статьи » Чытайце тут.

Раённы друк

На працягу верасня-кастрычніка ў былым будынку пачатковых класаў  гімназіі па вуліцы Маладзёжнай працуе выстава "Кола школьных дзён”.  Першая такая выстава была наладжана два гады таму ў пакоі-музеі драўлянай лыжкі: тады некалькі дзясяткаў вучняў СШ № 2 горада мелі магчымасць зазірнуць у мінулае і даведацца пра развіццё школьнай справы на тэрыторыі нашага раёна.

Сёлета наведвальнікам выставы прапануецца не менш цікавае падарожжа ў жыццё школьнікаў у даўнейшыя часы, у перыяд адкрыцця ў раёне так званых народных вучылішчаў. Тады большая частка сялянскіх дзяцей з-за беднасці  не мела магчымасці вучыцца. Народныя вучылішчы звычайна туліліся ў цесных памяшканнях, дзе не хапала месца ўсім жадаючым, вучням даводзілася дабірацца пешшу ва ўстановы і дамоў прыкладна за 5 кіламетраў.  Па ўспамінах вучня багушэвіцкай школы, надрукаваных у кнізе "Памяць”, у пачатку ХХ-ага стагоддзя ў школе вучыліся, харчаваліся і адпачывалі. Не было тады заняткаў фізкультурай, ніякіх гурткоў і гульняў. У вольны час  выходзіць за агароджу школы можна было толькі з дазволу дзяжурнага настаўніка. Увесь час сачылі за выкананнем рэлігійных пастоў. Харчаванне было сціплае і аднастайнае. Акрамя таго, каштавала яно на аднога вучня 45 рублёў за ўвесь навучальны год! На гэтыя грошы з гаспадаркі трэба было прадаць 2 каровы ці 2 кабана. Гэта лічылася вялікай сумай, бо сям’я з 6 чалавек (маці, тата, дзве сястры і два браты) працавалі круглы год, каб пракарміць аднаго вучня.

Унікальныя дакументы выставы складаюць пасведчанні аб заканчэнні школы, атэстаты сталасці, ведамасці, пахвальныя граматы, сшыткі. Яны ахопліваюць цэлае стагоддзе і даюць выразнае ўяўленне пра змены, якія адбываліся ў краіне з канца ХІХ-ага стагоддзя, сведчаць пра змяненні правапісу, гербаў на пячатках, сістэмы адзнак і нават зместу задачак па матэматыцы.

З фотаздымкаў мінулых часоў паўстаюць школьнікі, прыгожа апранутыя, з кветкамі, радаснай, шчырай усмешкай і вялікай надзеяй у сэрцы на тое, што першая настаўніца будзе абавязкова добрай і лагоднай, а побач – заўсёды надзейныя і верныя сябры, у дзённіках валадараць толькі высокія адзнакі. Менавіта такія пачуцці агортваюць, калі ўважліва ўглядаешся ў старыя школьныя фотаздымкі з выявамі дзяўчат і хлопчыкаў.

Наведвальнікі выставы даведаюцца не толькі пра старыя школьныя рэчы, але і ўбачаць, якія захапленні былі ў тагачасных школьнікаў – збор марак, значкоў, паштовак, стануць удзельнікамі беларускіх дзіцячых гульняў.

На выставе сённяшніх  вучняў чакае шмат новага і цікавага, яны пашыраць свій кругагляд, а дарослыя змогуць на пэўны час вярнуцца ў шчаслівае маленства, яшчэ раз закружыцца ў коле школьных дзён.

Алена ЖДАНОВІЧ.

дырэктар рабочай групы па стварэнні раённага музея.

Категория: Чытайце тут. | Добавил: muzei-berazino (23.10.2013)
Просмотров: 552
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz