сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | Матэрыялы пра фільм "Іван" | Регистрация | Вход
 
Пятница, 26.04.2024, 12:59
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу

“ІВАН” З БЯРЭЗІНСКАЙ ПРАПІСКАЙ Т.Круталевіч

05.05.2017, 10:24; Category: З нагоды    

IMG_6368 Анатолий Папанов2 сайтГэты год пазначаны адметнай датай­ 35-­годдзем здымак мастацкай кінастужкі “Іван”. Прэм’ера адбылася 24 лістапада 1983 года. Галоўныя ролі выконвалі народны артыст СССР Анатоль Папанаў (Іван) і народная артыстка Беларусі, СССР Галіна Макарава (яго жонка Мар’я). За ролю ў кінафільме “Іван” А. Папанаў у 1983 годзе на Усесаюзным фестывалі ў Алма­-Аты атрымаў прыз за лепшую мужчынскую ролю. Партнёрамі Папанава і Макаравай былі вядомыя беларускія акцёры В. Тарасаў, А. Дзянісаў, Ф. Шмакаў.

Матэрыял чытайце ў № 34 за 6 мая.

На здымку: з Папанавым калектыў бухгалтэрыі аддзела грамадскага харчавання.

Фотаздымак з архіва жы­харкі г. Беразіно Л.М. Сушыц­кай.

 

 

 

БЯРЭЗІНСКІЯ ВАНДРОЎКІ

http://www.berezino.by/?p=2730

Наўрад ці хто падлічваў, колькі маляўнічых мясцін на зямлі. Ды і немагчыма гэта зрабіць, бо кожны куточак адметны сваёй непаўторнасцю. Аднак ёсць сярод іх такія, якія абавязкова натхняюць на творчасць, становяцца аб’ектам паэтычнага апісання або “капіруюцца”  пэндзлем мастака, а то і “служаць” жывой дэкарацыяй для кіно. Не абдзелена ў гэтым плане вёска Прыбрэжнае нашага раёна.

ПРЫБРЭЖНАЕ

Сваім лічаць у вёсцы мастацкі фільм “Іван”, які выйшаў на экраны ў 1982 годзе. Хаця яго здымкі праходзілі і ў Беразіно, і ў Лешніцкім клубе, менавіта тут, у Прыбрэжным, разгортвалася галоўнае дзеянне фільма, тут жылі галоўныя героі. Родным домам для Івана (Анатоля Папанава) і Марфы (Галіны Макаравай) на час здымак стала вясковая хата  Станіслава Баляслававіча і Аліны Віктараўны Славашэўскіх. Іх сын, Альфрэд Станіслававіч Славашэўскі, апісвае  абстаноўку ў хаце на той час. У фільме яна пазнавальная, як  і сама хата, вясковая вуліца. Халадзільнік цягнулі ў дом Баляслава Віктаравіча Шпакоўскага, а лазня – Бельскіх.  Вядомыя вароты, якія “штурмаваў” Іван, устанавілі ў Станіслава Станіслававіча Славашэўскага спецыяльна для здымкаў, (стаяць да гэтага часу).

Многім бярэзінцам пашчасціла пазнаёміцца з вядомымі на ўвесь Савецкі Саюз акцёрамі, жыхары Прыбрэжнага пэўны час жылі з імі поруч. Сёння яны расказваюць пра іх як пра простых, мудрых, цікавых людзей. Анатоль Папанаў не любіў сядзець упустую, захапляўся прыродай.  Калі здымалася сцэна, у якой патрэбна было цягнуць халадзільнік, усё не было адпаведнага надвор’я, дык акцёр, каб не траціць час дарма, пайшоў слухаць салаўёў. А Галіна Макарава вельмі любіла кветкі. “Што ты толькі вяргіні садзіш, — казала яна адной з вясковых жанчын, — я табе іншых кветак прывязу”.

Тут жа ў Прыбрэжным, як расказвае У. І. Рэут, здымаўся фільм “Павестка ў суд”, у якім былі “задзейнічаны” яго лазня і калодзеж. На рацэ, па словах

Г. В. Мазанік, запісвала канцэрт Тамара Раеўская. Нярэдка ў наваколлі вёскі можна ўбачыць мастакоў.

Пейзажы тут  і сапраўды такія, што дух захапляе, і трапныя словы, каб іх перадаць, не адразу  падбярэш.

*    *   *

Прыбрэжнае аб’яднала ў сабе дзве ранейшыя вёскі – Лысуху і Блевачы. Назва Лысуха, як паведаміла Соф’я Рыгораўна Бельская, пайшла ці то ад аднайменнай птушкі, якая сялілася ў гэтых мясцінах, ці то ад Лысай гары, што тут калісьці была.

Пра старажытнасць паселішча “расказвае” гарадзішча, або Гарадок, як яго завуць вяскоўцы. На ўзвышша ў цэнтры вёскі  ідзём разам з метадыстам турыстычна-краязнаўчай работы цэнтра “Юнацтва” і мясцовай жыхаркай Надзеяй Аляксандраўнай Глотавай. На вяршыні ўзвышша пляцоўка,  акружаная дрэвамі. Згодна з дакументамі, гэты мыс утвораны ракой і безназоўным ручаём. Яго вышыня над узроўнем поймы 20 метраў. Пляцоўка памерам 35 – 40 метраў з боку поля ўмацавана валам вышынёй 5-6 метраў, шырынёй 15-20 метраў. Гарадзішча даследвалася ў 1928-1929 гадах. У гады Вялікай Айчыннай вайны  яно было пашкоджана траншэямі і бліндажамі. У час раскопак у 1963 і 1988 гадах знойдзены кераміка зарубеніцкая, мілаградская, штрыхаваная і тыпу верхняга пласта банцараўскай культуры, а таксама шлак, абпаленыя камяні, вуголле, попел, сярэбраная спражка, фрагмент бронзавага бранзалета.

*    *    *

У той частцы вёскі, якая была калісьці Блевачамі, жылі раней побач два браты Гілярый Карлавіч і Браніслаў Карлавіч Сушынскія, а таксама дзве сям’і Аскеркаў Марыі і Баляслава. Распрацоўвалі зямлю, засявалі нават гарыстую мясцовасць, трымалі жывёлу. Усё змянілася ў невялічкім пасёлку з 1933 года, калі пачаліся рэпрэсіі. Браты Сушынскія  былі арыштаваны і адпраўлены на будаўніцтва Беламор-канала. У 1935 годзе Гі-лярый Карлавіч вярнуўся, а праз два гады зноў быў арыштаваны разам з 17-ю іншымі вяскоўцамі. Апошняй звесткай  з Магілёўскай турмы, куды жонка павезла перадачу для яго, была запіска: “Атрымаў усё спаўна”.

— Мы хаця і вучыліся ў Жорнаўскай школе, аднак разам з мамай працавалі ў калгасе, — расказваюць сёстры Ганна Гіляраўна Валасевіч і Марыя Гіляраўна Ржавуцкая.

Ганна на кані вазіла малако на завод у Беразіно, а Марыя пасвіла свіней. (Потым старэйшая сястра ўсё жыццё працавала бухгалтарам, у тым ліку 18 гадоў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, а малодшая – была настаўніцай).

У вёсках Лысуха і Блевачы быў арганізаваны калгас імя Чапаева, старшынёй якога стала Вольга Антонаўна Меляшкевіч. На час вайны яна эвакуіравалася, а пасля вайны зноў вярнулася і ўзначаліла калгас.

*     *    *

— Пра пачатак вайны мы даведаліся ад вясковай жанчыны, якая па справах была ў райцэнтры, — узгадвае ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Іосіфавіч Рэут.

—  Спачатку не паверылі, некаторыя яе навіну нават сабатажам назвалі. А потым самалёты пачалі лятаць, тыдні праз два і немцы ў вёсцы паявіліся. Нашага бацьку Іосіфа Уладзіміравіча Рэута, які ў калгасе быў брыгадзірам, ужо напачатку вайны фашысты ў Беразіно забілі. Мне тады 14 гадоў было.

У 1943 годзе Уладзімір Іосіфавіч і яго старэйшы брат Гвідон Іосіфавіч, Платон Андрэевіч Дубіна, Стэфан Іванавіч Шпакоўскі, Баляслаў Віктаравіч Шпакоўскі, Леанід Браніслававіч Сушынскі пайшлі ў партызаны, у атрад “Перамога” брыгады Шчорса, які дыслацыраваўся ў Чэрвеньскім раёне.

— Наш брат Франц таксама трымаў сувязь з партызанамі, — расказваюць Г. Г. Валасевіч і М.  Г. Ржавуцкая. – Ён збіраў зброю ў рацэ, у Ключэўскай, і перадаваў партызанам. Потым пайшоў на фронт, быў цяжка паранены, памёр у шпіталі дзесьці ў Заходняй Беларусі. Так і не ведаем, дзе ён пахаваны.

Немцы ў вёсцы наладзілі  лагер для ваеннапалонных, абгарадзілі калючым дротам некалькі хат. А калі пачалося адступленне арыйскай арміі, меркавалі затрымацца на беразе Бярэзіны, таму ўсіх вяскоўцаў пачалі ганяць капаць акопы і траншэі.

— У двары да гэтага часу бачны сляды, дзе былі бункер і акопы, — паказвае Ганна Гіляраўна. – Калі Чырвоная Армія была блізка, нас акружылі, загадалі сабрацца і пагналі пад аховай у Трасцянец. Аднак не паспелі, крыху далей Хутара зайшлі, вярнуліся ўжо ў вызваленую вёску.

Узгадалі сёстры  і пра перакладчыка, які не баяўся хадзіць па вёсцы і ўголас спяваць: “Страна моя, Москва моя, ты самая любимая!”

*    *    *

Мірнае жыццё ў Лысусе і Блевачах пачалося як і паўсюдна, адразу аднавілі калгас. Пачалі вяртацца з вайны франтавікі.

-Я позна прыехаў да дому, — расказвае У. І. Рэут. – Спачатку трапіў у Літву, там на перадавой быў паранены. Пасля лячэння ў палявым шпіталі перафарміравалі  ў мінамётную роту ўжо на тэрыторыі Германіі, штурмаваў Берлін. Пасля Перамогі службу працягваў. Маршамі дабіраліся да Чэхаславакіі, потым да Пінска. Трапіў у  вучэбны батальён па падрыхтоўцы сяржантаў, служыў на БМ-13 “Кацюша” ў горадзе Гродна.

Вярнуўшыся да дому, фран-тавік уладкаваўся на лесасплаў, праз 5 гадоў перайшоў працаваць лесніком ва Ушанскае лясніцтва, 18 гадоў аддаў гэтай справе. Яго жонка Вера Баляславаўна шчыравала на цагельным заводзе “Беражкі”. Каля паловы вяскоўцаў штодзень спяшаліся на завод.

Калгас імя Чапаева пасля ўзбуйнення ўліўся ў “Сцяг Кастрычніка”, які некаторы час узначальваў Гвідон Іосіфавіч Рэут.

Шмат гадоў аддала працы ў калгасе Ядзвіга Іванаўна Шпакоўская. Сама яна родам з Лагоў, у Лысуху трапіла ў 1948 годзе, калі выйшла замуж за мясцовага хлопца. Радавалася мірнай працы на сваёй зямлі, бо ў час вайны зведала “хлеб” вязня фашысцкай Германіі.

— Дружна вялі гаспадарку і гэтак жа дружна весяліліся, — гаворыць Я. І. Шпакоўская.

– Святкавалі дажынкі, не абы-ходзілася без кірмашоў. Хадзілі калядаваць у суседнюю Жорнаўку. Я ў Цыгана пераапраналася, Соня Цішкевіч — у Цыгана. Частушкі спявалі з Тамарай Ханецкай.

Ядзвіга Іванаўна спачатку не магла стрымліваць слёз, а калі ўзгадала пра калгаснае жыццё, вочы засвяціліся. Нават уласныя частушкі нам прадэманстравала.

Соф’я Рыгораўна Бельская ў Прыбрэжным таксама прыезджая. Дакладней будзе сказаць, была калісьці, у 1959 годзе. З таго часу і жыве інтарэсамі вяскоўцаў. Сёння яна — старэйшына вёскі, а раней неаднойчы выбіралася дэпутатам сельскага Савета, не менш за пяць разоў удзельнічала ў перапісе насельніцтва. Якраз у перыяд яе дэпутацтва і былі аб’яднаны вёскі Лысуха і Блевачы ў Прыбрэжнае. Назва населенага пункта напрасілася  сама сабой.

Паўвека працавала Соф’я Рыгораўна ў Жорнаўскай школе. Вучыў дзяцей і яе муж Барыс Фёдаравіч, а яшчэ ён быў майстравым чалавекам – рэзчыкам па дрэве. Беражліва захоўвае

С. Р. Бельская вырабы тонкай работы свайго мужа. Магчыма, на творчасць яго натхнялі непаўторнасць наваколля, рачная плынь, бязмежная прастора.

*    *    *

Прама з вясковай вуліцы адкрываецца такая маляўнічая карціна, што не адвесці вачэй.  Як на далоні, унізе,  затока Карчэўе, якая

ў любую пару прываблівае рыбакоў. Ды што затока? Уся вёска з яе наваколлем – прыстанішча аматараў цішыні і прыгажосці, мара многіх мець тут месца для адпачынку.  Нядаўна праз аукцыён, якраз насупраць Карчэўя,  купілі два дачныя ўчас-ткі.

Дачнікамі былі адразу і мінчане Юлія Генадзьеўна і Сяргей Мікалаевіч Касцючэнкі. Аднак так прыцягнула іх гэта месца, што пакінулі добраўпарадкаваную кватэру ў сталіцы і перабраліся жыць у Прыбрэжнае. Дачка Аня таксама ў захапленні і ад новага месца жыхарства, і ад школы №2 горада Беразіно, дзе яна зараз вучыцца.

— Муж — вялікі аматар рыбалкі, любіць цішыню,- гаворыць Юлія Генадзьеўна, — таму часта бывалі тут. А потым сама сабой узнікла ідэя стварыць аграэкасядзібу, і назвалі яе “Бярэзінская рыбалка”. Толькі напачатку лета пачалі прымаць гасцей, а ўжо пабывалі тут турысты з Італіі, Ізраіля, Расіі. Прыязджаюць і нашы беларусы. Муж катае іх на катэры, возіць на рыбалку. Нават чорнага бусла ўдалося пабачыць. Усе, хто тут пабываў, зачараваныя прыродай, асаблівай утульнасцю, не перастаюць  выказваць здзіўленне і захапленне.

Асаблівы інтарэс да сваёй вёскі ў Надзеі Аляксандраўны Глотавай. Тое, што навідавоку, людзі і самі ўбачаць. Яна ж імкнецца ведаць і расказваць аб Прыбрэжным яго нябачныя старонкі. І не толькі аб Прыбрэжным. Сама стварыла турыстычна-краязнаўчы маршрут па Беразіно, а яе сын Дзмітрый – вучань СШ №2 горада Беразіно – прадстаўляў на мінулагодняй раённай навукова-практычнай канферэнцыі работу пра бярэзінскі  край.

— Пасярод вёскі на вялікім дубе буслы штогод уладкоўвалі сваё гняздо, — расказвае Надзея Аляксандраўна, — і так здарылася, што, калі мы будавалі гараж, яно звалілася разам з яйкамі. “Усё, — казалі пажылыя людзі, — больш буслы да нас не прыляцяць, прымета такая”.  Мы прывезлі старую раму, перанеслі туды гняздо і ўзнялі буслянку на іншае дрэва побач. Хутка там зноў пасяліліся буслы.

Птушкі, як і людзі, не могуць без роднай зямлі, без яе раздолля і цеплыні. Як тут не ўзгадаць словы галоўнага героя фільма “Іван”: “В войну, бывало, и покрасивше места проходили, а снилось всегда вот это».

*    *   *

Дзякую за дапамогу Надзеі Аляксандраўне Глотавай.

Ала АЛЬФЕР.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Календар
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz