сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | Каталог файлів | Регистрация | Вход
 
Четверг, 25.04.2024, 13:25
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу
Категорії розділу
Мої файли [11]
Главная » Файлы » Мої файли

Музейная скарбонка
19.08.2014, 18:21

    Пасля публікацыі ў раённай газеце артыкула, прысвечанага нашаму земляку, літаратуразнаўцу М.І.Прашковічу, у рабочую групу звярнулася ўраджэнка Бярэзіншчыны Тамара Рыгораўна Несцяровіч і прапанавала перадаць у фонд будучага раённага музея экспанаты, звязаныя з роднай сястрой вядомага даследчыка літаратуры Лідзіяй Іванаўнай Прашковіч, кандыдатам філалагічных навук, выкладчыцай Мазырскага педуніверсітэта. 

 Т.Р.Несцяровіч - былая студэнтка названай навучальнай установы, добра памятае цудоўную выкладчыцу Лідзію Іванаўну. Аддаючы нашай зямлячкі даніну павагі, яна штогод разам з іншымі выпускнікамі наведвае могілкі, дзе пахавана настаўніца. Акрамя таго, Тамара Рыгораўна падтрымлівае цесныя сувязі з яе прыёмнай дачкой.

Праз некалькі месяцаў пасля перамоў пытанне аб перадачы каштоўнага матэрыялу ў фонд раённага музея вырашана канчаткова. Зараз фотаздымкі, узнагароды, дакументы, кнігі  праходзяць навуковую апрацоўку, пашпартызацыю.

   Несумненна, гэты дар - бясцэнны, а перададзеныя экспанаты зоймуць асаблівае месца ў будучай зале, прысвечанай жыццю і дзейнасці знакамітых землякоў Бярэзіншчыны.

Категория: Мої файли | Добавил: muzei-berazino
Просмотров: 617 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 5.0/3
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz