сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | У лістападзе | Регистрация | Вход
 
Вторник, 23.04.2024, 20:36
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу

2 лістапада 1927 г. ў в.Кавалёўка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці нарадзіўся Прыбыткін Пётр Аўрамавіч

Аматар-краязнаўца раённага значэння. Настаўнік гісторыі Багушэвіцкай СШ.

Пражываў у вёсцы Багушэвічы Бярэзіснкага раёна МІнскай вобласці. Пасля заканчэння Пячкоўскай сямігадовай школы, што на Магілёўшчыне, закончыў Мсціслаўскае педвучылішча і Магілёўскі педагагічны інстытут. З 1950 до 1955 гг. працаваў завучам Перавозкай сямігодкі на Бярэзіншчыне, а затым – настаўнікам Багушэвіцкай сярэдняй школы, потым тры гады з’яўляўся яе дырэктарам. Скончыў аспірантуру пры Акадэміі навук БССР. Працаваў інспектарам Бярэзінскага р-на. З 1965 г. і да выхаду на пенсію з’яўляўся настаўнікам і намеснікам дырэктара Багушэвіцкай СШ.  У чэрвені 1986 г. стварыў прв Багушэвіцкай СШ гісторыка-краязнаўчы музей. Парцоўны шлях адзначаны трыма медалямі і ордэнамі “Знак Пашаны”. Удзельнічаў у напісанні раённай кнігі “Памяць”. Меў багаты хатні архіў. Памёр 30 сакавіка 2005 г.

 

 9 лістапада 1900 г. ў в. Багушэвічы Ігуменскага павета Мінскай губерні (зараз Бярэзінскі раён Мінскай вобласці) нарадзіўся Міхаіл Іванавіч Кавалёнак. 

У 1928 г. скончыў медыцынскі факультэт БДУ.У 1928-1930 гг. працаваў лекарам-ардынатарам на кафедры ўнутраных хвароб Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, у 1931-1937 гг. - асістэнтам, у 1937-1941 - дацэнтам. У 1934-1940 гг. з'яўляўся дырэктарам 1-й клінічнай бальніцы г. Мінска. У 1940-1941 гг. М.І. Кавалёнак быў галоўным рэдактарам «Беларускага медыцынскага часопіса». У 1940-1948 гг. міністр сістэмы аховы здароўя БССР.  Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 г.- начальнік санітарнага аддзела Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. У пасляваенныя гады актыўна займаўся ліквідацыяй санітарных наступстваў вайны і акупацыі, аднаўленнем сеткі медыцынскіх устаноў і падрыхтоўкай урачэбных кадраў. У 1944-1948 гг. загадваў кафедрай прапедэўтыкі ўнутраных хвароб МДМІ. Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці - пытанні дыягностыкі, лячэння хвароб страўніка, печані, сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Аўтар 60 навуковых прац. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Заслужаны ўрач БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2-га скліканьня, неаднаразова абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета. Узнагароджаны 3 ордэнамі, у тым ліку ордэнам Леніна, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Памёр 12.01.1958 г.

  

13(26) лістапада 1907 г. у в. Mecціна Ігуменскага пав. Мінскай губ (цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл.) нарадзіўся Скрыпка Mixaсь (Mixaiл Аляксандравіч; псеўд. Mixaлка), паэт-сатырык, празаік, драматург, член СП Бeлapyci з 1958.

3 сялян. Рана застаўся круглым сіратой. Вялікую ролю ў яго выхаванні адыграў дзед Мацей, які вучыў, што нават у пекле трэба заставацца чалавекам. Як маці, клапацілася аб ім цётка Праскоўя. М. Скрыпка з удзячнасцю ўспамінае яе дружную працавітую сям'ю, якая замяняла яму родны дом. Муж цёткі Антон быў старшынёй калгаса. У гады вайны яго забіл фашысты. Цётка Праскоўя была партызанскай сувязной, выратавала жыццё калмыцкаму паэту М. Хашнаву. У 1926 М. Скрыпка скончыў Багушэвіцкую сямігодку і паступіў у Рагачоускі педтэхнікум. Атрымаўшы званне настаўніка (1930), працаваў выкладчыкам беларускай і рускай мовы і літаратуры ў школах Рагачоўшчыны. У 1934 - 36 дырэктар няпоўнай СШ у в. Святое Рагачоўскага (цяпер Жлобінскага) р-на, выкладчык рускай мовы i літаратуры ў вячэрняй школе г. Асіповічы. У 1936 - 39 загадваў культаддзелам фабрычна-заводскага камбіната (г. Сталінград). У 1939 - 41 загадчык навучальнай часткі Пагарэльскай СШ Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Адначасова завочна вучыўся на рускім аддзяленні літаратурнага факультэта Мінскага педінстытута (1937 - 41). У гады Вялікай Айчыннай вайны ўключыўся ў падпольную работу, разам з падпольшчыкамі запісваў паведамленні Саўінфармбюро i вывешваў лстоўкі ў людных месцах, збіраў зброю, рыхтаваў моладзь у партызаны, выконваў розныя заданы партызанскага атрада І.Iзоха, які знаходзіўся ў Клічаўскіх лясах. У вepacнi 1942, выходзячы з акружэння, пры пераправе цераз Бярэзіну быў паранены, ноччу трапіў да немцаў. З Бабруйскай жандармерыі, дзе ў падвале пратрымалі яго тры тыдні, быў вывезены ў Германію (канцлагер «Штатгарт»). Неўзабаве ўцёк, але быў злоўлены ў р-не г. Пырыц і прывезены ў в. Швохаў. У 1943 з групай таварышаў зноў уцёк, зноў яго злавілі i адправілi ў той жа канцлагер «Штатгарт», дзе працаваў на фабрыцы цукру. І толькі ў 1944, какі нашы войскі былі ўжо ў Польшчы, яму разам з групай сярбаў i балгарынам удалося наладзіць удалыя ўцекі i далучыцца да cвaix. Да канца вайны працаваў у органах СМЕРШ у званні старшыны баталъёна па рэпатрыяцыі савецкіх людзей i іншаземцаў, якix вызваляла Савецкая Армія. У жніўні 1945 М.Скрыпка прывёз у Асіповічы рэпатрыянтаў. Застаўся тут i атрымаў прызначэнне на працу. Выкладаў рускую i беларускую мову i літаратуру ў Ясенскай, Асіповіцкай № 2 сярэдніх школах на Магілёўшчыне (1945 - 52). З 1952 працаваў настаўнікам рускай мовы i літаратуры ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. У 1961 - 71 намеснік дырэктара бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП Белаpyci. З 1971 быў на творчай працы.

Першыя вершы М.Скрыпкі, прысвечаныя калгаснай тэматыцы, былі надрукаваны ў 1927 у Рагачоўскай газеце «Камунар». Яшчэ ў 1926 быў дэлегатам Бабруйскай акруговай канферэнцыі літаб'яднання «Маладняк», якой кіраваў М. Лынькоў. У даваенныя i пасляваенныя гады часта выступаў у рэспубліканскім друку. Выдашў зборнік сатырычных вершаў, баек, мініяцюр «Сатыра i гумар», «Сатырычны калаўрот», «Ад смеху не ўцячэш», сатырычных апавяданняў i гумарэсак «Мая хата з краю», «Пад корань», «Усяк бывае...». Дзецям адрасаваны кніга яго апавяданняў «Дзіва ў рэшаце» i зборнік вершаў «Пад смешнай вясёлкай». У 1977 выйшла кніга выбраных сатырычных твораў М.Cкрыпкі «І з перцам i з сэрцам». Яму належаць збрнікі антырэлігійных нарысаў «Сцеражыцеся цемрашалаў», камедый «Чорт памог», «Урач-гадалка». Haпісаў сцэнарый кароткаметражнай тэлекамедыі «Акадэмік» (паст. у 1963). М. Скрыпку тройчы прысуджаліся прэміі за лепшае апавяданне на конкурсах газет «Звязда», «Чырвоная змена» i «Мінская праўда». У 1985 атрымаў прэмію за камедыю «Прыгоды Патапкі» на конкурсе Міністэрства культуры БССР. Увага сатырыка cкіpaвaна да надзённых праблем жыцця. Яму ўласціва назіральнасць, выразнасць аўтарскай пазіцыі. Найбольш удаюцца пісьменніку сатырычныя мініяцюры, эпіграмы. Перакладае на беларускую мову творы рускіх і ўкраінскіх паэтаў (А. Твардоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Барто, С. Алейніка, А. Вішні i інш.). Аўтар вершаваных подпісаў да шматлікіх сатырычных плакатаў. На словы М. Скрыпкі кампазітарамі (М. Кузняцовым, М. Чурюным i інш.) напісаны песні. Узнагароджаны дзвюма ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларусі.

Памёр 8 кастрычніка 1991 г. Пахаваны ў г. Асіповічы.

(Л. М. Гарэлік.Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны слоўнік. Том 5, Мінск, «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1993 г., стар. 370.)

Календар
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz