сайт будучага музея Бярэзiншчыны
Главная | У лістападзе | Регистрация | Вход
 
Суббота, 20.04.2024, 13:11
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Форма входу

9 лістапада 1900 г. ў в. Багушэвічы Ігуменскага павета Мінскай губерні (зараз Бярэзінскі раён Мінскай вобласці) нарадзіўся Міхаіл Іванавіч Кавалёнак. 

У 1928 г. скончыў медыцынскі факультэт БДУ.У 1928-1930 гг. працаваў лекарам-ардынатарам на кафедры ўнутраных хвароб Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, у 1931-1937 гг. - асістэнтам, у 1937-1941 - дацэнтам. У 1934-1940 гг. з'яўляўся дырэктарам 1-й клінічнай бальніцы г. Мінска. У 1940-1948 гг. міністр сістэмы аховы здароўя БССР.  

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 г.- начальнік санітарнага аддзела Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. 

У 1940-1941 гг. М.І. Кавалёнак быў галоўным рэдактарам «Беларускага медыцынскага часопіса».

У пасляваенныя гады актыўна займаўся ліквідацыяй санітарных наступстваў вайны і акупацыі, аднаўленнем сеткі медыцынскіх устаноў і падрыхтоўкай урачэбных кадраў.

У 1944-1948 гг. загадваў кафедрай прапедэўтыкі ўнутраных хвароб МДМІ. 

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці - пытанні дыягностыкі, лячэння хвароб страўніка, печані, сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Аўтар 60 навуковых прац. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Заслужаны ўрач БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2-га скліканьня, неаднаразова абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета. Узнагароджаны 3 ордэнамі, у тым ліку ордэнам Леніна, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. 

Памёр 12.01.1958 г.

Календар
«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Наше опитування
Ці патрэбны музей нашаму гораду?
Всего ответов: 19
Друзі сайту
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Поиск

Copyright MyCorp © 2024Сделать бесплатный сайт с uCoz